УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
Э
ЭБ
ЭВ
ЭГ
ЭД
ЭЗ
ЭК
ЭЛ
ЭМ
ЭН
ЭП
ЭР
ЭС
ЭТ
ЭЎ
ЭФ
ЭХ
ЭЦ
ЭШ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
41
|
Э
|
выклічнік
|
Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, недавер'е, адчай і пад., а таксама рашучасць, нязгоду, пярэчанне субяседніку. Э, не! Нікуды ты не пойдзеш!
|
Эбаніт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для розных вырабаў у электратэхніцы. || прыметнік: эбанітавы.
|
Эбенавы
|
прыметнік
|
Які мае адносіны да чорнага трапічнага дрэва і роднасных яму парод з каштоўнай драўнінай. Сямейства эбенавых (назоўнік).
|
Эвакапункт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Эвакуацыйны пункт. Э. для раненых.
|
Эвакашпіталь
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Эвакуацыйны шпіталь.
|
Эвакуацыя
|
назоўнік | жаночы род
|
Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб'ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце. || прыметнік: эвакуацыйны.
|
Эвакуіраваць
|
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
|
Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н. Дадому вярталіся эвакуіраваныя (назоўнік). || зваротны стан: эвакуіравацца.
|
Эвалюцыя
|
назоўнік | жаночы род
|
Развіццё, працэс паступовага бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення. || прыметнік: эвалюцыйны. Эвалюцыйнае развіццё. Эвалюцыйнае вучэнне (вучэнне аб паходжанні і развіцці жыцця).
|
Эвалюцыянізм
|
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
|
Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жыцця. || прыметнік: эвалюцыяністычны і эвалюцыянісцкі.
|
Эвалюцыяніраваць
|
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
|
Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, зазнаць (зазнаваць) эвалюцыю. || назоўнік: эвалюцыяніраванне.
|
|
|
|