УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
ЁГ
ЁД
ЁК
ЁЛ
ЁМ
ЁН
ЁР
ЁС
ЁЎ
|
1
2
3
|
Ёг
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Паслядоўнік ёгі. Гімнастыка па сістэме ёгаў. || прыметнік: ёгаўскі.
|
Ёга
|
назоўнік | жаночы род
|
1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое распрацавала асобую сістэму прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.
2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння. Займацца ёгай.
|
Ёд
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.
2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне. || прыметнік: ёдны і ёдзісты. Ёдны раствор. Ёдзісты прэпарат.
|
Ёдаформ
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Прэпарат ёду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.
|
Ёкат
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Моцны крык з плачам.
|
Ёкаць
|
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
|
1. Утвараць кароткі і адрывісты гук. У каня ёкае селязёнка.
2. Раптоўна сціскацца, заміраць ад страху, хвалявання (пра сэрца). Ёкае сэрца. || аднакратны дзеяслоў: ёкнуць. || назоўнік: ёканне.
|
Ёлка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Тое, што і елка.
2. Упрыгожаная елка ў пакоі (на плошчы) у сувязі са святам Новага года. Навагодняя ё.
3. Пра навагодняе свята з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі. Звадзіць сына на ёлку. || памяншальная форма: ёлачка. || прыметнік: ёлачны. Ёлачныя аздабленні.
|
Ёлкі
|
прыметнік
|
Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы). Ёлкае сала. || назоўнік: ёлкасць.
|
Ёлкнуць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Станавіцца ёлкім. Сала пачало ё.
|
Ёлуп
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп.
|
|
|
|