РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Ш- ША ШВ ШК ШЛ ШМ ШН ШО ШП ШР ШТ ШУ ШХ ШЧ ШЫ ШЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 78
Ш-ш
выклічнік | размоўнае
1. Ужыв. як заклік захоўваць цішыню.

2. Абазначае гукі, якія ўтвараюцца пры шыпенні і пад.
Шабас
назоўнік | мужчынскі род
1. Суботні адпачынак, усталяваны яўрэйскай рэлігіяй.

2. Тое, што і шабаш.
Шабасаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Святкаваць шабас . Яўрэі шабасавалі звычайна па корчмах. ШАБАШ, -у, м. У сярэдневяковых павер'ях: начное зборышча і разгул ведзьмаў.
Шабаш
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Заканчэнне работы, перапынак для адпачынку. Гудок паклікаў на ш.

2. у знач. выказніка: Скончана, даволі. Я за такое больш брацца не буду, ш.
Шабашнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто падраджаецца на прыватныя выгадныя заработкі.Наняць шабашнікаў. || прыметнік: шабашніцкі. ШАБАШНІЧАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак.(размоўнае). Быць шабашнікам.
Шабашыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Канчаць або перапыняць работу.

2. Зарабляць грошы, выконваючы выгадную работу , акрамя асноўнай (неадабральнае). || закончанае трыванне: пашабашыць.
Шабліст
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях. Каманда шаблістаў.
Шаблон
назоўнік | мужчынскі род
1. Узор, па якім штампуюцца аднолькавыя вырабы .

2. пераноснае значэнне: Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць. Пазбягаць шаблону ў рабоце. || прыметнік: шаблонны.
Шаблонны
прыметнік
1. гл. шаблон.

2. Які з'яўляецца шаблонам (у 2 знач.),збіты, банальны. Шаблонныя фразы. Ш. падыход да справы. || назоўнік: шаблоннасць.
Шабля
назоўнік | жаночы род
Халодная з доўгім выгнутым клінком. Сячы шаблямі ворага. Атрад у сто шабель (г.зн. складаецца са ста кавалерыстаў). || памяншальная форма: шабелька. || прыметнік: шабельны. Шабельныя ножны.
2009–2017. Беларусь, Менск.