УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
...
3728
|
Абазваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Даць каму-, чаму-н. мянушку. А. смаўжом. || незакончанае трыванне: абзываць.
|
Абазнацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Памыліцца, прыняць каго-н. за другога, што-н. за другое. А. ў прыцемку. Прабачце, я абазнаўся. || незакончанае трыванне: абазнавацца.
|
Абазначыцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Зрабіцца бачным, прыкметным, намеціцца, адкрэсліцца. У тумане абазначылася цёмная палоска лесу. || незакончанае трыванне: абазначацца.
|
Абазначыць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н. А. на карце горы.
2. Акрэсліць, зрабіць бачным. Худзізна рэзка абазначыла скулы.
3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з'явы. А. характар героя. || незакончанае трыванне: абазначаць і абазначваць. || назоўнік: абазначэнне.
|
Абазначэнне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. абазначыць.
2. Знак, якім што-н. абазначана. Умоўнае а. Лікавыя абазначэнні.
|
Абакрасці (абкрасці)
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Зрабіць пакражу, тайна забраць чужое. А. магазін. || незакончанае трыванне: абкрадаць і абкрадваць. || назоўнік: абкраданне і абкрадванне.
|
Абалваніць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Груба, збольшага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі. А. камень. А. бервяно.
2. Абы-як, на скорую руку падстрыгчы (жартаўлівае). А. хлопца.
3. Абдурыць, ашукаць. А. слухачоў. || незакончанае трыванне: абалваньваць. || назоўнік: абалваньванне.
|
Абалона
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою. Прылесная балоцістая а.
2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою. || прыметнік: абалонны. Абалонныя лугі.
|
Абалоністы
|
прыметнік
|
Які мае тоўстую абалону (у 2 знач.). Абалоністая сасна.
|
Абалонка
|
назоўнік | жаночы род
|
Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка. А. зерня. А. арэха. Слізістая а. Радужная а. || прыметнік: абалонкавы.
|
|
|
|