РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
БА БЕ БЗ БІ БЛ БО БР БУ БЫ БЭ БЮ БЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 140
Баабаб
назоўнік | мужчынскі род
1. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва з вельмі тоўстым ствалом.

2. Драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: баабабавы.
Баба
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Ударная частка механічнага молата для забівання паляў і для іншых мэт. Чыгунная б.
Баба
назоўнік | жаночы род
Ромавая баба — кекс цыліндрычнай або канічнай формы, які насычаны ромам, віном.
Баба
назоўнік | ніякі род
1. Матчына або бацькава маці.

2. Старая жанчына наогул.

3. Замужняя жанчына (размоўнае).

4. множны лік: Жанчыны наогул (размоўнае). Бабы пайшлі жаць.

5. Жонка (размоўнае). Мая баба прыбралася як на вяселпе.

6. Жанчына, якая прымала роды (размоўнае устарэлае). За бабу была Праксэда з Бадзінава.

7. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (размоўнае іранічны сэнс). «Смялей, не будзь бабай — крычалі яму. Каменная баба — старажытная статуя з каменя. Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура. Бой-баба (размоўнае) — мажная адважная жанчына. Хват-баба (размоўнае) — увішная, працавітая жанчына. Шалёная баба (размоўнае) — жанчына з крутым характарам. || зборны назоўнік: баб'ё. || прыметнік: бабін. Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.
Баба-яга
назоўнік | жаночы род
У казках славянскіх народаў: злая вядзьмарка, чараўніца.
Бабах
гукапераймальнае
1. Ужыв. гукапераймальна для перадачы моцнага грукату (выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага).

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў «бабахнуць», «бабахаць» (размоўнае).
Бабахнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Зваліцца адкуль-н. з шумам. Б. з печы.
Бабахнуць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. каго (што) і без дапаўнення. Моцна ўдарыць, стукнуць. Бабахнулі дзверы.

2. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець. Бабахнуў карабін. Бабахнуў гром. || незакончанае трыванне: бабахаць. || назоўнік: бабаханне.
Бабёр
назоўнік | жаночы род
1. Жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў і мае каштоўнае футра.

2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра. Хадзіць у бабрах. || прыметнік: бабровы. Бабровая хатка. Б. запаведнік. Бобровая шапка.
Бабіна
назоўнік | спецыяльны тэрмін | жаночы род
У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.
2009–2017. Беларусь, Менск.