УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
ІА
ІБ
ІВ
ІГ
ІД
ІЕ
ІЗ
ІК
ІЛ
ІМ
ІН
ІО
ІП
ІР
ІС
ІТ
ІУ
ІЎ
ІХ
ІШ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
46
|
Іанасфера
|
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
|
Верхні слой зямной атмасферы, насычаны іонамі і свабоднымі электронамі. || прыметнік: іанасферны.
|
Іанізаваць
|
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
|
Выклікаць (выклікаць) іанізацыю. І. газ.
|
Іанізацыя
|
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
|
Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі. 1. паветра. || прыметнік: іанізацыйны.
|
Ібіс
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Даўганогая птушка атрада галянастых з доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады. Белы і. || прыметнік: ібісавы.
|
Івалга
|
назоўнік
|
Лясная пеўчая птушка атрада вераб'іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем. Свістала і. ў кустах. || прыметнік: івалгавы.
|
Івасі
|
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
|
Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна. || прыметнік: івасёвы. Івасёвая пуціна.
|
Ігласкурыя
|
назоўнік | ніякі род
|
Марскія беспазваночныя жывёлы з шыпамі або іголкамі на вапнавай паверхні шкілета.
|
Ігліца
|
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
|
Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў. 1. сасны. || прыметнік: іглічны.
|
Ігнараваць
|
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
|
Знарок не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н. 1. крытыку. 1. думку калектыву. || назоўнік: ігнараванне.
|
Іголка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця. Машынная і. Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца. Патэфонная і. Яловыя іголкі. Іголкі ў вожыка. Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан). || памяншальная форма: іголачка. З іголачкі (размоўнае адабральнае) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае. || прыметнік: іголачны і іголкавы. Іголачны ўкол. Іголкавы цэх.
|
|
|
|