РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 172
В'етнамцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва В'етнама. || жаночы род: в'етнамка. || прыметнік: в'етнамскі.
Ва
прыназоўнік
Ужыв. замест прыназоўнік «у» перад словамі, што пачынаюцца з «у» і ў спалучэнні «ва мне», напр. еа універсітэце, ва ўзросце, ва ўсіх.
Ваба
назоўнік | жаночы род
Прывабліванне (птушак, звяроў) падробленым голасам (гукам).
Вабік
назоўнік | мужчынскі род
Дудачка, свісток і інш. прылады паляўнічых, пры дапамозе якіх у час палявання падзываюць птушак або звяроў, падрабляючы іх голас.
Вабіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Захапляючы, зачароўваючы сваім выглядам, прыцягваць да сябе. Поўдзень вабіць сваей прыродай.

2. Падзываць птушак, звяроў, падрабляючы іх голас. В. свістам птушак. || закончанае трыванне: павабіць.
Вабны
прыметнік
Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны. || назоўнік: вабнасць.
Вавёрка
назоўнік | жаночы род
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў з пушыстым хвастом, а таксама футра гэтага звярка. || прыметнік: вавёркавы. Вавёркавае футра.
Вавілонскі
прыметнік
Гл. стоўпатварэнне.
Вага
назоўнік | жаночы род
Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў.
Вага
назоўнік | жаночы род
1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем. Вызначыць вагу товару. Вагой у дваццаць кілаграмаў. Меры вагі. Барэц цяжкай вагі. На вагу золата (вельмі дарага).

2. толькі адз., пераноснае значэнне Уплыў, аўтарытэт, значэнне. Мець вагу ў калектыве.

3. Прылада для ўзважвання чаго-н. Аўтаматычныя вагі. || прыметнік: вагавы. Вагавыя катэгорыі барцоў. В. збор.
2009–2017. Беларусь, Менск.