РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ХА ХВ ХЕ ХІ ХЛ ХМ ХН ХО ХР ХТ ХУ ХЦ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 49
Ха-ха
гукапераймальнае
Служыць для перадачы гучнага смеху, рогату.
Хаатычны
прыметнік
Бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці. Хаатычнае нагрувашчванне цытат. || назоўнік: хаатычнасць.
Хабанэра
назоўнік | жаночы род
Кубінскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.
Хабар
назоўнік | мужчынскі род
Грошы або рэчы, якія даюцца каму-н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады. Браў х., а потым самога забралі.
Хабарадавальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто дае хабар каму-н. || жаночы род: хабарадавальніца.
Хабарнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто бярэ хабар. || жаночы род: хабарніца.
Хабарніцтва
назоўнік | ніякі род
Службовае злачынства, звязанае з атрыманнем або дачай хабару. Х. караецца законам. || прыметнік: хабарніцкі.
Хабаток
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Тое, што і хобат (у 3 знач.).

2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку ротавага прыдатка. || прыметнік: хабатковы.
Хавальнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н. Х. рукапісаў. || жаночы род: хавальніца.
Хавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Забірацца куды-н., каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці. Партызаны хаваліся ў лясах. Х. за шафу.

2. пераноснае значэнне: Ухіляцца ад чаго-н. Х. ад работы.

3. пераноснае значэнне: Рабіць што-н. так, каб быць незаўважаным. Х. са сваімі намерамі ад суседзяў.

4. Быць заслоненым чым-н. За горкай хавалася хатка.

5. Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (размоўнае). Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.

6. Зберагацца на пэўны выпадак. На жніво заўсёды хавалася сала. || закончанае трыванне: схавацца.
2009–2017. Беларусь, Менск.