РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 157
Мабілізаваны
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, прызваны ў армію па мабілізацыі. || жаночы род: мабілізаваная.
Мабілізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Правесці (-водзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н. М. у армію.

2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (-водзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты. М. шырокія масы на пасадку лесу. || закончанае трыванне: адмабілізаваць. || зваротны стан: мабілізавацца. || закончанае трыванне: адмабілізавацца.
Мабілізацыя
назоўнік | жаночы род
1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны. Усеагульная м.

2. пераноснае значэнне: Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне. М. ўсіх сваіх сіл. || прыметнік: мабілізацыйны.
Мабільны
прыметнік
1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца. Мабільныя войскі.

2. пераноснае значэнне: Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні. || назоўнік: мабільнасць.
Мабыць
Мусіць, напэўна, відаць. Была ўжо, м., дванаццатая гадзіна.
Маг
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які валодае тайнамі магіі, чарадзей (першапачаткова — жрэц). М. і чараўнік (пераноснае значэнне: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).
Мага
прыслоўе
Як мага — 1) ужыв. у спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Як м. лепш; 2) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Бегчы як м. хутчэй.
Магазін
назоўнік | мужчынскі род
1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама. Прамтаварны м.

2. Склад захавання чаго-н. (устар.). Артылерыйскі м.

3. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр. патроны ў аўтамат.

4. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. || прыметнік: магазінны.
Магаметанін
назоўнік | мужчынскі род
Старая назва мусульманіна. || жаночы род: магаметанка. || прыметнік: магаметанскі.
Магаметанства
назоўнік | ніякі род
Старая назва рэлігіі, заснаванай, паводае арабскіх паданняў, Магаметам у 7 ст. н. э.; мусульманства. || прыметнік: магаметанскі.
2009–2017. Беларусь, Менск.