УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
РА
РО
РТ
РУ
РЫ
РЭ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
209
|
Раб
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з'яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці. Гандаль рабамі. Цяжкая праца рабоў. Паўстанне рабоў.
2. пераноснае значэнне: Наогул — чалавек залежны, прыгнечаны ва ўмовах эксплуататарскага грамадства.
3. пераноснае значэнне, чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі (кніжнае). Р. моды. Р. уласнасці. Р. сваіх прывычак. || жаночы род: рабыня і раба. || прыметнік: рабскі. Рабская псіхалогія.
|
Раб
|
прыстаўка
|
Скарачэнне ў знач. прыметніка рабочы, напр. рабкор (рабочы карэспандэнт), рабсіла (рабочая сіла).
|
Рабаваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць. Р. людзей.
2. пераноснае значэнне: Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (размоўнае). || закончанае трыванне: абрабаваць. || назоўнік: абрабаванне. || назоўнік: рабаванне.
|
Рабак
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Гліст. У яго рабакі. || прыметнік: рабачны.
|
Рабалепны
|
прыметнік
|
Ліслівы, рабскі, угодлівы. Рабалепная просьба. Рабалепнае пакланенне. || назоўнік: рабалепнасць.
|
Рабалепстваваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Весці сябе рабалепна, быць рабалепным. || назоўнік: рабалепства.
|
Рабаўладальнік
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Той, хто валодае рабамі (у 1 знач.). || жаночы род: рабаўладальніца. || прыметнік: рабаўладальніцкі. Рабаўладальніцкія плантацыі.
|
Рабаўладанне
|
назоўнік | ніякі род
|
Валоданне рабамі (у 1 знач.). || прыметнік: рабаўладальніцкі. Р. лад.
|
Рабаўласнік
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Тое, што і рабаўладальнік. || жаночы род: рабаўласніца. || прыметнік: рабаўласніцкі.
|
Рабаўласніцтва
|
назоўнік | ніякі род
|
Тое, што і рабаўладанне.
|
|
|
|