УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
...
3728
|
Абагульніць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэгага зрабіць агульны вывад. А. назіранні пісьменніка. А. творчы вопыт _ даследчыкаў. || незакончанае трыванне: абагульняць. || назоўнік: абагульненне.
|
Абаджгаць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Скусаць (пра сляпнёў, аваднёў і пад.).
2. Апячы крапівою. А. ногі жыгучкай. || зваротны стан: абаджгацца.
|
Абадзьмуць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
1. Абвеяць, абдаць паветранай плынню. Свежы вецер абадзьмуў твар.
2. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра. А. пыл. || незакончанае трыванне: абдзімаць. || назоўнік: абдзіманне.
|
Абадок
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. гл. вобад.
2. Вузкая палоска, якая абрамляе што-н. Залацісты а. хмары. || прыметнік: абадковы.
|
Абадранец
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
1. Чалавек, які ходзіць у падраным адзенні.
2. Басяк, валацуга. Развялося абадранцаў, страх колькі. || жаночы род: абадранка.
|
Абадраны
|
прыметнік | размоўнае
|
1. Падраны, абшарпаны.
2. Абдрапаны кіпцюрамі. А. твар. Абадраныя сцены.
|
Абадрацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Аблупіцца (пра кару дрэва).
2. Пакрыцца драпінамі. А. ў лесе. Сцены абадраліся.
3. Знасіць вопратку, абутак (размоўнае). Абадраўся хлопец зусім. || незакончанае трыванне: абдзірацца.
|
Абадраць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць. А. кару.
2. Пакрыць драпінамі; падрапаць. А. нос.
3. Ачысціць ад кастрыцы. А. пяньку.
4. пераноснае значэнне: Абабраць, аграбіць (размоўнае). А. пакупніка. || незакончанае трыванне: абдзіраць. || назоўнік: абдзіранне і абдзірка.
|
Абажур
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Каўпак для лямпы. Ружовы а. || прыметнік: абажурны.
|
Абазвацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Падаць голас; адазвацца, адклікнуцца. На досвітку абазваўся певень. А. на голас. || незакончанае трыванне: абзывацца.
|
|
|
|