УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
П'
ПА
ПЕ
ПІ
ПЛ
ПН
ПО
ПР
ПС
ПТ
ПУ
ПХ
ПЧ
ПШ
ПЫ
ПЭ
ПЮ
ПЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
642
|
П'едэстал
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад. П. абеліска. Скінуць каго-н. з п'едэстала (пераноснае значэнне: пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды. || прыметнік: п'едэстальны.
|
П'еса
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.
2. Невялікі музычны інструментальны твор (спецыяльны тэрмін). П. для баяна.
|
П'янаваты
|
прыметнік
|
Злёгку п'яны. Насупраць сядзеў п. дзядзька.
|
П'янець
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Станавіцца п'яным. П. ад адной чаркі. П. ад шчасця (пераноснае значэнне). || закончанае трыванне: зап'янець, сп'янець і ап'янець. || назоўнік: ап'яненне.
|
П'яніца
|
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
|
Той, хто п'янствуе, алкаголік. Непрабудны п.
|
П'яніць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Рабіць п'яным. Віно п'яніць. Духмяны пах квецені п'яніў галовы. Поспехі п'яняць (пераноснае значэнне). || закончанае трыванне: ап'яніць.
|
П'янка
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
1. Гулянка, дзе многа п'юць спіртных напіткаў. Справіць п'янку.
2. Тое, што і п'янства. Прагулы з-за п'янкі.
|
П'янкі
|
прыметнік
|
Тое, што і п'янлівы. || назоўнік: п'янкасць.
|
П'янлівы
|
прыметнік
|
Які прыводзіць да стану ап'янення, хмельны. П. водар. || назоўнік: п'янлівасць.
|
П'янства
|
назоўнік | ніякі род
|
Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў. Тут раней панавала невыводнае п.
|
|
|
|