РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
Д' ДА ДБ ДВ ДЕ ДЖ ДЗ ДЛ ДН ДО ДР ДУ ДЫ ДЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 162
Д'ябал
назоўнік | мужчынскі род
У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, чорт, сатана, які пярэчыць богу; цяпер ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах. Куды цябе д. нясе?! Якога д'ябла я там не бачыў? (чаго я там не бачыў, чаго я туды пайду?). || прыметнік: д'ябальскі. Д'ябальская спёка.
Д'ябальшчына
назоўнік | жаночы род
Пра незвычайны збег акалічнасцей, блытаніну ў чым-н., бязглуздзіцу. Што за д.!
Да
прыназоўнік
1. Выражае прасторавыя адносіны. Плысці да берага.

2. Паказвае на час дзеяння. Працаваць ад раніцы да вечара.

3. Ужыв. для абазначэння мяжы, да якой пашыраецца дзеянне. Прамокнуць да касцей.

4. Ужыв. пры вызначэнні мэты дзеяння. Рыхтавацца да экзаменаў. Імкнуцца да новых поспехаў.

5. Ужыв. для абазначэння велічыні, памеру чаго-н. Барада да пояса. Кажух да пят.

6. Ужыв. для вызначэння ступені якасці, якой дасягае дзеянне, стан. Крычаць да знямогі. Надраіць да бляску. 1. Ужыв. для падкрэслівання такой падзеі, якая адбылася раней чаго-н. іншага. У кансерваторыю паступіў да прнзыву ў армію. 8. Ужыв. для указання на прадмет, асобу, на якую накіравана дзеянне. Дакрануцца да шафы. У мяне да цябе справа ёсць. 9. Ужыв. для вызначэння прыгоднасці да чаго-н. Здатны да музыкі. Спрытны да працы. 10. Ужыв. для выражэння адносін да каго-, чаго-н. Павага да старэйшых. Нянавісць да акупантаў. П. Ужыв. для абазначэння падабенства, блізкасці да каго-, чаго-н. Падобны да бацькі. 12. Ужыв. для паказання паўнаты колькаснага ахопу каго-, чаго-н. Фільм зацікавіў усіх — ад малого да старого. Разлічыцца да капейкі. 13. Ужыв. для выражэння прыблізнай колькасці чаго-н. Зала змяшчае да 800 чалавек. 14. У спалучэнні з прыназоўнік «ад» і другім лічэбнікам ужыв. для абазначэння абмежавальных велічынь каго-, чаго-н. Дзеці ад трох да пяц: год. 15. Ужыв. ў выразе пры развітанні. Да пабачэння. Да новых сустрэч. 16. Ужыв. ў выразе пры дзеяслове «сватацца». Сватацца да дзяўчыны. 1

7. Ужыв. ў пачатку загалоўкаў навуковых артыкулаў, даследчых прац. Да пытання аб паходжанні мовы. Да пытання аб развіцці маністычнага погляду на гісторыю. 1

8. Ужыв. для выказвання захаплення кім-, чым-н. Аматар да танцаў. Цяга да спорту.
Да
прыстаўка
1. Утварае дзеясл. са знач. завяршэння дзеяння, давядзення яго да канца, да якой-н. мяжы або дасягнення мэты, напр. даварыць, даесці, дапісаць, дажыць, даплысці.

2. Утварае дзеясл. са знач. прыбаўлення да ранейшага, напр. даатрымаць, дакупіць, даўкамплектаваць.

3. Удзельнічае ва ўтварэнні дзеясл. на -цца, -ся са знач. дамагчыся чаго-н., напр. дабудзіцца, дазваніцца, даклікацца.

4. Утварае дзеясл. на -цца са знач. давесці дзеянне да адмоўнага выніку, напр. дабегацца, дагуляцца, даскокацца.

5. Утварае прым. са знач. ранейшы, які адбыўся да таго, што абазначана ўтваральнай асновай, напр. даваенны, дакастрычніцкі, датэрміновы.

6. Утварае прыслоўе са знач. меры дзеяння, напр. дабяла, дагала, дачыста, дапаўна, дап'яна.

7. Утварае прыслоўе з часавым знач., напр. дапазна, дацямна.
Даабедзенны
прыметнік
Які адбываецца да абеду. Даабедзенная прагулка.
Даарацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца. Д. да лесу.

2. Працуючы на ворыве, вельмі стаміцца. Даараўся да таго, што ног не чуе. || незакончанае трыванне: даворвацца.
Даастатку
прыслоўе | размоўнае
Да канца, поўнасцю. Выліць усё д.
Даатамны
прыметнік
Які існаваў да выкарыстання атамнай энергіі. Д. перыяд.
Дабавачны
прыметнік
1. гл. дабаўка.

2. Дадатковы, новы, у параўнанні з тым, што ёсць. Дабавачныя цяжкасці.
Дабавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае. Д. тры рублі. Д. солі ў халаднік.

2. Сказаць або напісаць у дадатак (да сказанага, напісанага). Д. некалькі слоў да пісьма. Усё зразумела, д. нечага. || назоўнік: дабаўленне.
2009–2017. Беларусь, Менск.