УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
...
3728
|
Абалонне
|
назоўнік | ніякі род
|
Тое, што і абалона.
|
Абалонь
|
назоўнік | жаночы род
|
Тое, што і абалона (у 2 знач.). А. сасны.
|
Абамлелы
|
прыметнік
|
1. Які страціў прытомнасць. А. чалавек.
2. Анямелы, здранцвелы. А. ад спалоху. Абамлелыя ногі.
|
Абамлець
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Страціць прытомнасць. А. ад голаду.
2. Анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. А. ад страху.
3. Здранцвець, знямець (пра часткі цела). Абамлелі ногі.
|
Абанемент
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Дакумент, які дае права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама само такое права. А. на цыкл лекцый. А. у тэатр. || прыметнік: абанементны.
|
Абанент
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Асоба, якая карыстаецца абанементам. А. бібліятэкі. А. тэлефоннай сеткі (асоба або ўстанова, якая мае тэлефон). || прыметнік: абанентны.
|
Абаніраваць
|
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
|
Атрымаць (атрымліваць) па абанементу, стаць абанентам чаго-н. А. ложу ў тэатры. || назоўнік: абаніраванне.
|
Абанкруціцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Стаць банкрутам, зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма абанкруцілася.
2. пераноснае значэнне: Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах.
|
Абапал
|
прыслоўе і прыназоўнік
|
1. прыназоўнік: Спалучэнне з прыназоўнік выражае прасторавыя адносіны: паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н. Прысады цягнуліся а. дарогі.
2. прыслоўе: З абодвух бакоў. А. пацягнуліся сады, агароды.
|
Абаперці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Паставіць, прыставіць, упіраючы ў што-н., каб надаць чаму-н. большую ўстойлівасць. А. локці аб стол. || незакончанае трыванне: абапіраць.
|
|
|
|