РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЧА ЧВ ЧЛ ЧМ ЧО ЧУ ЧХ ЧЫ ЧЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 52
Чабан
назоўнік | мужчынскі род
Пастух авечых статкаў. Чабаны пагналі атары авечак. || прыметнік: чабанскі.
Чабаніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць чабаном.
Чабор
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая духмяная расліна сямейства губакветных з дробнымі пахучымі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру. || памяншальная форма: чабарок. || прыметнік: чабаровы.
Чабурэк
назоўнік | мужчынскі род
Адна з усходніх страў у выглядзе плоскага піражка з тонкага раскачанага прэснага цеста, начыненага баранінай з вострымі прыправамі. || прыметнік: чабурэчны.
Чабурэчная
назоўнік | жаночы род
Закусачная, дзе падаюць чабурэкі і іншыя ўсходнія стравы.
Чавыча
назоўнік | жаночы род
Прамысловая рыба сямейства ласасёвых. || прыметнік: чавычовы.
Чага
назоўнік | жаночы род
Чорны грыб у выглядзе нарасці на ствале бярозы. || прыметнік: чагавы.
Чад
назоўнік | мужчынскі род
1. Удушлівы газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра. Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. пераноснае значэнне: Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў. || прыметнік: чадны.
Чадзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Атручвацца чадам. || закончанае трыванне: учадзець.
Чадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць чад, куродымець, курэць. Лямпа чадзіць. Печ чадзіць.

2. Напускаць чаду, дыму. Не чадзі ты папяросай. || закончанае трыванне: начадзіць.
2009–2017. Беларусь, Менск.