РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЖА ЖБ ЖВ ЖГ ЖД ЖЛ ЖМ ЖН ЖО ЖР ЖУ ЖЫ ЖЭ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 30
Жа
злучнік | часціца
1. злучнік: супраціўны. Злучае сказы з адносінамі супрацьпастаўлення. Мне гаворыць адно, сам жа робіць другое.

2. злучнік: далучальны. Ужыв. для учэння сказаў з паведамленнем дадатковага або тлумачальнага зместу. Вядзі нас, ты ведаеш дарогу. З. часціца: ўзмацняльная. Ужыв. ўзмацнення значэння папярэдняга слова сэнсу таго, што выказваецца. З кім жа ён застанецца? 4. часціца: Ужыв. пасля займеннікаў і прыслоўяў, каб падкрэсліць падабенства, супадзенне, аднолькавасць. Яны прыйшлі з аднаго і таго ж мястэчка. Той жа. Тады ж.
Жаба
назоўнік | жаночы род
1. Падобная на ушку бясхвостая земнаводная жывёліна з барадаўчатай скурай.

2. Тое, што і лягушка.

3. Пагардлівае, дакорлівае абзыванне дзяцей, падлеткаў. Жаба ты малая! Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі. Пнецца як жаба на купіну (размоўнае пагардлівае) — пішчом лезе куды-н., каб дамагчыся свайго. || памяншальная форма: жабка. || прыметнік: жабін. Жабіна ікра.
Жабіны
прыметнік
Уласцівы жабе, жабам. Не сціхаў ж. канцэрт.
Жабнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Пасудзіна ўтрымання паддоследных жаб у лабараторыях.

2. пераноснае значэнне: Неглыбокі дзіцячы басейн для купання. Дзеці плюхаюцца ў жабніку.
Жабо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Брыжы з карунак або кісяі вакол каўняра ці на грудзях мужчынскай сарочкі.

2. Аздоба з карункаў або лёгкай тканіны ў зборкі на грудзях у жаночай блузцы, сукенцы.
Жабраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прасіць міласціну.

2. Пазычыць што-н., не маючы свайго (размоўнае). Трэба ісці ж. плуга ў суседзяў. Не ўмеў шанаваць — ідзі ж. (з народнай творчасці). || закончанае трыванне: выжабраваць. || назоўнік: жабраванне.
Жабрак
назоўнік | мужчынскі род
Вельмі бедны, той, хто жыве з міласціны; старац. || жаночы род: жабрачка.
Жабрацкі
прыметнік
1. Такі, як у жабрака, які ўласцівы, належыць яму. Жабрацкая торба. Жабрацкае жыццё.

2. пераноснае значэнне: Вельмі бедны, мізэрны. Ж. надзел.
Жабрацтва
назоўнік | ніякі род
1. Збіранне міласціны як сродак існавання, жабрацкае становішча. Цяжкае жыццё мінулага вяло да ж.

2. зборны назоўнік: Жабракі.
Жабрачы
прыметнік
Тое, што і жабрацкі.
2009–2017. Беларусь, Менск.