УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
...
3728
|
Абгортачны
|
прыметнік
|
1. Прызначаны для абгорткі (у 1 знач.). Абгортачная папера.
2. Які з'яўляецца абгорткай (у 2 знач.). Абгортачныя лісты кукурузных пачаткаў.
|
Абгортка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Тое, чым абгорнута што-н. А. ад цукеркі. Цэлафанавая а.
2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльна акружаюць суквецце або плод некаторых раслін. Кукурузныя пачаткі пакрыты абгорткай з лісця.
|
Абгрунтаванне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. абгрунтаваць.
2. Тое, чым што-н. абгрунтоўваецца; доказ, довад. Тэарэтычнае а.
|
Абгрунтаваны
|
прыметнік
|
Пацверджаны фактамі, сур'ёзнымі доказамі. А. адказ. || назоўнік: абгрунтаванасць.
|
Абгрунтаваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Прывесці пераканаўчыя доказы ў карысць чаго-н., пацвердзіць фактамі. А. палажэнні сваёй кнігі. || незакончанае трыванне: абгрунтоўваць. || назоўнік: абгрунтаванне.
|
Абгрызці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Грызучы, аб'есці. Зайцы абгрызлі маладыя яблынькі. || незакончанае трыванне: абгрызаць.
|
Абгрэбці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Абграбаючы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена, салому і пад.). А. стог. || незакончанае трыванне: абграбаць. || назоўнік: абграбанне.
|
Абгуляць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Перамагчы каго-н. у гульні. А. у шашкі. || незакончанае трыванне: абгульваць. || назоўнік: абгульванне.
|
Абдарыць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Надзяліць усіх, многіх падарункамі. А. дзяцей цацкамі. || незакончанае трыванне: абдорваць. || назоўнік: абдорванне.
|
Абдаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Абліць, абвеяць адразу вялікай колькасцю чаго-н. з усіх бакоў. А. гладыш варам. Халодны вецер абдаў хлопчыка.
2. пераноснае значэнне: Ахапіць, авалодаць (пра пачуццё, перажыванне і пад.). Раптам абдало яго нейкай незнаёмаю трывогай (безасабовая форма).Як варам абдало (размоўнае) — аб прыліве крыві да твару, выкліканым хваляваннем, адчуваннем няёмкасці. || незакончанае трыванне: абдаваць. || зваротны стан: абдацца. || незакончанае трыванне: абдавацца.
|
|
|
|