РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 3728
Аблігацыя
назоўнік | жаночы род
Каштоўная папера, па якой яе ўладальніку выплачваецца даход у форме працэнтаў або выйгрышаў. || прыметнік: аблігацыйны.
Аблізацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Аблізаць сабе губы.

2. Пра жывёлу: аблізаць на сабе поўсць. || незакончанае трыванне: аблізвацца. || аднакратны дзеяслоў: аблізнуцца.
Аблізаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Правесці языком па паверхні чаго-н. А. губы. Пальчыкі абліжаш (пераноснае значэнне: пра што-н. вельмі смачнае, прыемнае; размоўнае).

2. Ачысціць каго-, што-н. лізаннем. А. лыжку. Кошка аблізала кацяня. || аднакратны дзеяслоў: аблізнуць. || незакончанае трыванне: аблізваць.
Аблізвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. аблізацца.

2. пераноснае значэнне: Глядзець на каго-, што-н. з зайздрасцю, з жаданнем атрымаць што-н. смачнае (размоўнае). Глядзі ды аблізвайся.
Абліпка
прыслоўе
У абліпку (размоўнае) — вельмі шчыльна прылягаючы да цела (пра вопратку). Сукенка ў абліпку.
Абліпнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пакрыцца з усіх бакоў чым-н. ліпкім. Калёсы абліплі глінай.

2. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць на чым-н. Пад дажджом сукенка абліпла на целе. || незакончанае трыванне: абліпаць.
Абліцаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пакрыць паверхню чаго-н. слоем якога-н. матэрыялу, каб умацаваць, аздобіць яе. А. сцены каляровай пліткай. || незакончанае трыванне: абліцоўваць. || назоўнік: абліцоўка і абліцоўванне.
Абліцоўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. абліцаваць.

2. Каменны, драўляны, металічны і пад. слой, матэрыял, якім пакрываюць сцены, збудаванне для трываласці або ўпрыгожання. Мармуровая а. || прыметнік: абліцовачны. Абліцовачная плітка.
Абліцоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па абліцоўцы будынкаў і пад. || жаночы род: абліцоўшчыца.
Абліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Намачыць, разліўшы што-н. А. настольнік супам.

2. Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху. А. варам сечку.

3. пераноснае значэнне: Ахапіць, напоўніць (святлом, пахам і пад.). Сонца абліло двор святлом.Абліць граззю (памыямі) каго (размоўнае неадабральнае) — незаслужана зняважыць, абняславіць. || незакончанае трыванне: абліваць. || назоўнік: абліванне. || зваротны стан: абліцца. || незакончанае трыванне: аблівацца. А. слязамі (горка плакаць). Сэрца кроўю абліваецца (пераноснае значэнне: пра вялікае гора, пачуццё спагады да каго-н.).
2009–2019. Беларусь, Менск.