РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3686 3687 3688 3689 3690 3691 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 ... 3728
Эпіграма
назоўнік | жаночы род
Кароткі сатырычны верш, які востра высмейвае якую-н. пэўную асобу. Эпіграмы Кондрата Крапівы. || прыметнік: эпіграматычны.
Эпіграф
назоўнік | мужчынскі род
Выслоўе (або кароткая цытата), што змяшчаецца перад творам або перад асобным яго раздзелам, у якім аўтар раскрывае сваю задуму, ідэю твора ці яго часткі. || прыметнік: эпіграфічны.
Эпіграфіка
назоўнік | жаночы род
Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах. || прыметнік: эпіграфічны.
Эпідэміёлаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па эпідэміялогіі.
Эпідэмія
назоўнік | жаночы род
Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы. Э. холеры. || прыметнік: эпідэмічны.
Эпідэміялогія
назоўнік | жаночы род
Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі, || прыметнік: эпідэміялагічны.
Эпізадычны
прыметнік
Выпадковы, які з'яўляецца эпізодам (у 1 і 2 знач.), які бывае не пастаянна. Эпізадычная дапамога. Э. кантроль. Э. выпадак. Прыязджаць эпізадычна (прыслоўе). || назоўнік: эпізадычнасць.
Эпізаотыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы сярод жывёл. Э. яшчура. || прыметнік: эпізаатычны.
Эпізод
назоўнік | мужчынскі род
1. Асобнае здарэнне, выпадак. Э. з турысцкіх успамінаў.

2. Нязначны, дробны выпадак. Гэгпа ўсяго адзін э. з жыцця паляўнічага.

3. Частка мастацкага твора, якая мае пэўную самастойнасць і закончанасць. Э. са спектакля. || прыметнік: эпізодны.
Эпік
назоўнік | мужчынскі род
Аўтар эпічных твораў.
2009–2019. Беларусь, Менск.