РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 3728
Абпячы
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і апячы. || незакончанае трыванне: абпякаць.
Абпячыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і апячыся. || незакончанае трыванне: абпякацца.
Абрабіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Апрацаваць, дагледзець. А. зяшю.

2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму-н. патрэбны выгляд, якасць. А. каштоўны камень.

3. Запэцкаць, забрудзіць чым-н. (размоўнае). А. адзенне граззю. || незакончанае трыванне: абрабляць.
Абрад
назоўнік | мужчынскі род
Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаждаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. А. хрышчэння. Вясельны а. || прыметнік: абрадавы і абрадны.
Абрадзініцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і абрадзіцца.
Абрадзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Нарадзіць. Абрадзілася маладзіца.
Абраднасць
назоўнік | жаночы род
1. Сістэма абрадаў. Зімовая народная а.

2. Абрадавы звычай. Выконваць усе абраднасці.
Абражальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто абражае каго-н. || жаночы род: абражальніца.
Абраз
назоўнік | мужчынскі род
Малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта ў фарбах як прадмет рэлігійнага пакланення. У хаце на покуці віселі абразы. || памяншальная форма: абразок.
Абраза
назоўнік | жаночы род
1. гл. абразіць.

2. Абразлівае слова, абразлівы ўчынак. Цяжкая а.
2009–2020. Беларусь, Менск.