РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
АА АБ АВ АГ АД АЕ АЖ АЗ АЙ АК АЛ АМ АН АО АП АР АС АТ АУ АЎ АФ АХ АЦ АЧ АШ АЭ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Астойлівы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які валодае астойлівасцю.
Астояцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пра вадкасць: стаць спакойным, перастаць калыхацца або, утварыўшы асадак, стаць празрыстым, чыстым. Каламутная вада астоялася.

2. Утрымацца на нагах. || незакончанае трыванне: астойвацца.
Астра
назоўнік | жаночы род
Травяністая садовая дэкаратыўная расліна з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі, звычайна без паху. || прыметнік: астравы.
Астра
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да нябесных цел, напр. астраарыентацыя, астрафатаграфія; 2) які мае адносіны да касмічнай прасторы, напр. астрабатаніка, астрагеалогія, астрафізіка; 3) які мае адносіны да астраноміі. напр. астрапрылада.
Астракізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Выгнанне, ганенне.
Астралогія
назоўнік | жаночы род
Вучэнне пра магчымыя сувязі, што існуюць паміж размяшчэннем нябесных свяціл і лёсамі людзей і народаў, пра магчымасць прадказання будучага паводле размяшчэння нябесных зорак. || прыметнік: астралагічны.
Астральны
прыметнік | кніжнае
Зорны. А. свет.
Астралябія
назоўнік | жаночы род
Стары геадэзічны (а яшчэ раней — астранамічны) прыбор для вымярэння вуглоў.
Астранаўт
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст па астранаўтыцы.

2. Тое, што і касманаўт.
Астранаўтыка
назоўнік | жаночы род
Навука аб палётах лятальных апаратаў у сусветнай прасторы; касманаўтыка. || прыметнік: астранаўтычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.