РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імігрыраваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства. І. за граніцу. || назоўнік: іміграцыя. || прыметнік: іміграцыйны.
Імідж
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Мэтанакіравана сфарміраваны вобраз (якой-н. асобы, з'явы, прадмета), які вылучае пэўныя важнейшыя характарыстыкі і аказвае эмацыянальнапсіхалагічнае ўздзеянне на каго-н.
Імітаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Падрабляць па-майстэрску, з дакладнасцю ўзнаўляць. 1. галасы жывёл. || назоўнік: імітацыя і імітаванне.
Імітатар
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які імітуе каго-, што-н. І. гукаў птушак. || прыметнік: імітатарскі.
Імітацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. імітаваць.

2. Падробка чаго-н. пад што-н. І. сцяны пад мармур.

3. Паўтарэнне музычнага матыву ў другім голасе на які-н. інтэрвал вышэй або ніжэй (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: імітацыйны.
Імклівы
прыметнік
1. Вельмі хуткі, быстры ў руху, у развіцці. І. бег. І. час (пераноснае значэнне: пра хуткасць развіцця).

2. Які выражае парыў, імкненне да чаго-н.; палкі, гарачы. Імклівая прамова. || назоўнік: імклівасць.
Імкненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. імкнуцца.

2. Настойлівая цяга, рашучая мэтанакіраванасць да чаго-н. І. да запаветнай мэты. І. да перамогі.
Імкнуцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Настойліва дамагацца чаго-н., старацца дасягіціць чаго-н. І. да свободы. І. да міру

2. Хутка рухацца, накіроўвацца куды-н. Усёй душой і. да сябра (пераноснае значэнне: адчуваць цягу да каго-, чаго-н.). || назоўнік: імкненне.
Імпазантны
прыметнік | кніжнае
Здольны рабіць добрае ўражанне. 1. выгляд. Імпазантная фігура. || назоўнік: імпазантнасць.
Імпанаваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Выклікаць павагу, давер, рабіць добрае ўражанне; падабацца. І. сваім слухачам.
2009–2019. Беларусь, Менск.