РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8
Імпарт
назоўнік | мужчынскі род
Увоз тавараў, капіталаў, тэхналогій і пад. з-за мяжы; процілегласць экспарт. І. тавараў. || прыметнік: імпартны.
Імпартаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Увезці (увозіць) з-за мяжы. І. камп'ютэры.
Імпарцёр
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Асоба, арганізацыя або краіна, якая імпартуе што-н. І. нафты.
Імпатэнт
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які пакутуе на імпатэнцыю. || прыметнік: імпатэнцкі.
Імпатэнтны
прыметнік
Які пакутуе ад імпатэнцыі.
Імпатэнцыя
назоўнік | жаночы род
Палавое бяссілле.
Імператар
назоўнік | мужчынскі род
Вышэйшы тытул манарха, а таксама асоба, якая мае гэты тытул. || жаночы род: імператрыца. || прыметнік: імператарскі.
Імператыў
назоўнік | мужчынскі род
1. Катэгарычнае патрабаванне (кніжнае).

2. У граматыцы: тое, што і загадны лад. || прыметнік: імператыўны. І. тон (патрабавальны). Імператыўная форма дзеяслова.
Імперскі
прыметнік
1. гл. імперыя.

2. пераноснае значэнне: Тое, што і вялікадзяржаўны. Імперскія амбіцыі.
Імперыя
назоўнік | жаночы род
1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Рымская і.

2. пераноснае значэнне: Буйная манаполія, якая ажыццяўляе кантроль над пэўнай галіной прамысловасці, над якой-н. дзейнасцю. Імперыя прэсы. || прыметнік: імперскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.