РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 46
Ільвіца (львіца)
назоўнік | жаночы род
Самка льва.
Ільвяня (львяня)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня льва.
Ільга (льга)
прыслоўе | безасабовая форма | выказнік
Можна, дазваляецца. Хіба ж ільга схаваць жывое слова ?
Ільгота (льгота)
назоўнік | жаночы род
Палёгка каму-н. у выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг. Ільготы ўдзельнікам вайны. Ільготы па інваліднасці. || прыметнік: ільготны і льготны.
Ільдзіна (льдзіна)
назоўнік | жаночы род
Глыба лёду, крыга. || памяншальная форма: ільдзінка і льдзінка.
Ілька
назоўнік | жаночы род
Пушны звярок сямейства куніц, а таксама яго футра. || прыметнік: ількавы.
Ільма
назоўнік | жаночы род
Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай. || прыметнік: ільмовы. Ільмовая кара.
Ільна (льна)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну, напр. ільнаводства, ільнасеялка.
Ільнавод (льнавод)
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па льнаводству.
Ільнаводства (льнаводства)
назоўнік | ніякі род
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну. || прыметнік: ільнаводчы і льнаводчы.
2009–2019. Беларусь, Менск.