РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ІА ІБ ІВ ІГ ІД ІЕ ІЗ ІК ІЛ ІМ ІН ІО ІП ІР ІС ІТ ІУ ІЎ ІХ ІШ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 46
Інкубатар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяльнае ўстройства для штучнага вывядзення куранят, моладзі рыб і інш. || прыметнік: інкубатарны. Інкубатарныя кураняты.
Інкубаторый
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Памяшканне, ў якім размешчаны інкубатары.
Інкубацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з'яўлення яе першых прымет.

2. Штучнае вывядзенне маладых асобін у інкубатары. || прыметнік: інкубацыйны.
Інсаляцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Асвятленне сонечнымі промнямі. Ступень інсаляцыі памяшкання. || прыметнік: інсаляцыйны.
Інсінуацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Паклёпніцкая выдумка, накіраваная супраць каго-н. || прыметнік: інсінуацыйны.
Інспектаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Правяраць правільнасць чыіх-н. дзеянняў шляхам нагляду і інструктавання. І. школу. || назоўнік: інспектаванне і інспекцыя.
Інспектар
назоўнік | мужчынскі род
Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н. Фінансавы і. || прыметнік: інспектарскі.
Інспекцыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. інспектаваць.

2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго-, што-н. Санітарная і. || прыметнік: інспекцыйны.
Інспіраваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Нагаворамі, падбухторваннем выклікаць (выклікаць) у каго-н. якія-н. думкі, погляды і пад. 1. беспарадкі. || назоўнік: інспірацыя і інспіраванне.
Інспіратар
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто інспіруе што-н. || прыметнік: інспіратарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.