РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кіслата
назоўнік | жаночы род
Хімічнае злучэнне, якое ўтрымлівае вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей і які афарбоўвае лакмусавую паперу ў чырвоны колер. Азотная к. Саляная к. || прыметнік: кіслотны.
Кіслінка
назоўнік | жаночы род
З кіслінкай (размоўнае) — з кіславатым прысмакам. Слівы з кіслінкай.
Кісліца
назоўнік | жаночы род
Травяністая расліна з белымі кветкамі, у лісцях якой знаходзідца шчаўевая кіслата. || прыметнік: кіслічны.
Кісліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць кіслым. К. боршч.
Кіслотнасць
назоўнік | жаночы род
Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н. К. глебы. Павышаная к. страўнікавага соку.
Кіслы
прыметнік
1. Які мае своеасаблівы востры смак (лімона, журавін). К. яблык. К. сок. К. боршч (боршч з дабаўленнем кіслаты).

2. Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем. Кіслае малако. Кіслая капуста (квашаная).

3. пераноснае значэнне: Які выражае незадаволенасць; паніклы (размоўнае). К. настрой. К. выраз твару.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін). Кіслая глеба. || назоўнік: кіслата.
Кісляк
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Тое, што і кісляціна (у 2 знач.).
Кісляціна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Што-н. вельмі кіслае. Не сліва, а к.

2. пераноснае значэнне: Вялы, нудны чалавек.
Кіснуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіцца кіслым ад браджэння. Смятана кісне ў цёплым месцы.

2. пераноснае значэнне: Быць паніклым, вялым (размоўнае). Не к. трэба, а сур 'ёзна займацца чым-н. цікавым. || закончанае трыванне: пракіснуць.
Кіста
назоўнік | жаночы род
Полая пухліна, напоўненая звычайна вадкасцю. || прыметнік: кістозны.
2009–2019. Беларусь, Менск.