РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кісцень
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Разбойнік з кісцянём.
Кісць
назоўнік | жаночы род
Частка рукі ад запясця да канца пальцаў. || прыметнік: кісцевы. Кісцевае раненне.
Кісяя
назоўнік | жаночы род
Празрыстая тонкая тканіна. || прыметнік: кісейны. Кісейная сукенка. Кісейная паненка (пераноснае значэнне: манерная дзяўчына з мяшчанскімі поглядамі; іранічны сэнс).
Кіт
назоўнік | мужчынскі род
1. Вялікая марская млекакормячая жывёліна, знешне падобная на рыбу. Зубатыя кіты.

2. часцей, пераноснае значэнне Чалавек, на якім трымаецца ўся справа. Кіты навукі. Кіты сучаснай касманаўтыкі. || прыметнік: кітовы. К. вус.
Кіт
назоўнік | мужчынскі род
Замазка дая акон.
Кітабоец
назоўнік | мужчынскі род
Судна для кітабойнага промыслу.
Кітабой
назоўнік | мужчынскі род
Марак, які займаецца промыслам кітоў.
Кітабойны
прыметнік
Звязаны з промыслам кітоў. Кітабойная флатылія. К. промысел.
Кітабы
назоўнік | мужчынскі род
Кнігі, напісаныя ў 16 ст. на беларускай мове арабскім пісьмом. || прыметнік: кітабны.
Кітаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Замазваць кітам. || закончанае трыванне: закітаваць і пакітаваць. || назоўнік: кітаванне і кітоўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.