РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 15
Кіксаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Няўдала ўдарыць кіем па більярдным шары.
Кіла
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і грыжа (размоўнае).

2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.
Кіла
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной тысячы тых адзінак, якія названы ў другой частцы складання, напр. кілавольт, кілакалорыя, кілатона.
Кілават
назоўнік | мужчынскі род
Адзінка магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.
Кілават-гадзіна
назоўнік | жаночы род
Адзінка вымярэння энергіі і работы, роўная рабоце, што выконваецца за 1 гадзіну пры магутнасці току ў 1 кілават.
Кілаграм
назоўнік | мужчынскі род
Асноўная адзінка масы ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў. || прыметнік: кілаграмовы.
Кіламетр
назоўнік | мужчынскі род
Адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў. || прыметнік: кіламетровы.
Кіламетраж
назоўнік | мужчынскі род
Працягласць чаго-н. у кіламетрах. || прыметнік: кіламетражны.
Кілзаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Класці цуглі ў рот каню. К. стаенніка. || закончанае трыванне: закілзаць.
Кілім
назоўнік | мужчынскі род | абласное
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Там ткуць кілімы дарагія. || прыметнік: кілімавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.