РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кінематограф
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і кіно. || прыметнік: кінематаграфічны.
Кінематыка
назоўнік | жаночы род
Раздзел механікі, які вывучае рух цел без уліку іх масы і ўздзеяння на іх сіл. || прыметнік: кінематычны.
Кінескоп
назоўнік | мужчынскі род
Прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая дае відарыс. || прыметнік: кінескопны.
Кінетыка
назоўнік | жаночы род
Раздзел механікі, які ўключае дынаміку і статыку. || прыметнік: кінетычны.
Кінжал
назоўнік | мужчынскі род
Колючая зброя ў выглядзе клінка, вострага з двух бакоў і звужанага на канцы. || прыметнік: кінжальны.
Кінжальны
прыметнік
1. гл. кінжал.

2. Які дзейнічае, робіцца на вельмі блізкай адлегласці (спецыяльны тэрмін). К. агонь.
Кіно
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
1. Тэатр, дзе на экране дэманструюць фільмы.

2. Тое, што і кінематаграфія.

3. Тое, што і кінафільм. Паглядзець цікавае к. || прыметнік: кіношны.
Кінолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па кіналогіі.
Кіношнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Работнік кінематаграфіі.

2. Любіцель хадзіць у кіно. || жаночы род: кіношніца.
Кінуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Хутка рынуцца куды-н. К. на дапамогу. К. на ворага. К. шукаць украдзеныя рэчы. К. на ложак (імкліва легчы, сесці на ложак). К за кім-н. К. бегчы. К. дапамагаць. К. на шыю каму-н. Сабака кінууся пад ногі каму-н. (напаў на каго-н.). К. ў вочы (пераноснае значэнне: стаць асабліва прыметным).

2. Скокнуць з вышыні. К. з берага ў рэчку. || незакончанае трыванне: кідацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.