РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Кіпяцільнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для прыгатавання кіпячонай вады.
Кіпяціцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Награвацца да кіпення.

2. Варыцца ў кіпячай вадзе.

3. пераноснае значэнне: Гарачыцца, злавацца (размоўнае). Ты дарэмна не кіпяціся. || закончанае трыванне: закіпяціцца.
Кіпяціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Награваючы, даводзіць да кіпення. К. малако.

2. Трымаць, варыць у кіпені. К. шпрыцы. || закончанае трыванне: закіпяціць. || назоўнік: кіпячэнне.
Кіпячоны
прыметнік
Такі, які кіпеў. Кіпячонае малако.
Кіравальнасць
назоўнік | жаночы род
Здольнасць паддавацца кіраванню (пра механізм, машыну). Лёгкая к. машыны.
Кіраванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. кіраваць.

2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады. Органы дзяржаўнага кіравання.

3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам. Аўтаматычнае к.

4. Сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пры сабе іншага слова зменных часцін мовы ў пэўным склоне. Дзеяслоўнае к.
Кіравацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, працаваць у адпаведнасці з чым-н., у залежнасці ад чаго-н. К. правілам. К. перадавымі ідэямі.

2. Браць, трымаць кірунак, напраўляць куды-н. К. на Мінск. К. на тую вёску.
Кіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Карыстаючыся прыборамі, рулём і пад., рэгуляваць ход, рух каго-, чаго-н. К. канём. К. маторнай лодкай.

2. Быць на чале чаго-н. К. краінай. К. заводам.

3. Накіроўваць чыю-н. дзейнасць, быць кіраўніком каго-, чаго-н. К. курсавой работай студэнта. К. аркестрам.

4. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.; размоўнае). Каровы кіруюць да стагоў.

5. пераноснае значэнне: Быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго-н. Мной кіравала пачуццё жалю.

6. У граматыцы: патрабаваць пасля сябепэўнага ўскоснага склону. || назоўнік: кіраванне і кіраўніцтва.
Кіраса
назоўнік | жаночы род
Латы, металічны панцыр на спіну і грудзі.
Кірасір
назоўнік | мужчынскі род
У старой рускай і некаторых заходнееўрапейскіх арміях: ваеннаслужачы цяжкай кавалерыі, які насіў кірасу ў параднай форме. || прыметнік: кірасірскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.