РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 135
Каласавыя
прыметнік
Злакавыя збожжавыя расліны. Уборка каласавых.
Каласальны
прыметнік
Велізарны, незвычайна вялікі. К. палац. || назоўнік: каласальнасць.
Каласісты
прыметнік
З мноствам каласоў або з буйным калоссем. Каласістая пшаніца. || назоўнік: каласістасць.
Каласіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выпускаць колас, каласаваць. Жыта пачынае к.
Каласнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чыгунная рашотка ў печах для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі.

2. множны лік: Рашотка з брусоў у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання дэкарацый. || прыметнік: каласніковы.
Калатня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Сварка з крыкам, шумам (звычайна з пабоямі). Кожны вечар у іх к.

2. Бойка, патасоўка.
Калатоўка
назоўнік | жаночы род
Хатняя прылада ў выглядзе палачкі з прадаўгаватымі сучкамі на ніжнім канцы, якой таўкуць бульбу, збіваюць масла або размешваюць што-н. || прыметнік: калатовачны.
Калатуша
назоўнік | жаночы род
1. Размешаная гразь, вада са снегам, усякая негустая маса. На агародзе к. ад частых дажджоў.

2. Негустая страва з раскалочанай у вадзе ці ў малацэ мукі.
Калаўрот
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыстасаванне для ручнога прадзення, якое прыводзіцца ў рух панажом.

2. Ручны сталярны інструмент дня свідравання адтулін.

3. Прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца трос, ланцуг. || прыметнік: калаўротны.
Калаціцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся. Сцены калоцяцца ад выбухаў. К. ад страху (сутаргава ўздрыгваць). Лісце калоціцца. Сэрца моцна калоціцца (б'ецца).

2. Сварыцца, біцца (размоўнае).

3. пераноснае значэнне: Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н., ашчадна расходаваць. К. за сваё дабро.
2009–2019. Беларусь, Менск.