РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 135
Калдуны
назоўнік
Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.
Калега
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Таварыш па прафесіі, па працы, па вучобе.
Калегія
назоўнік | жаночы род
1. Група службовых асоб, якія складаюць адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган. К. Міністэрства адукацыі. Рэдакцыйная к.

2. Аб'яднанне асоб адной прафесіі. К. адвакатаў.

3. Назва цэнтральных урадавых устаноў у Расіі ў 18 ст. Ваенная к.

4. Назва некаторых навучальных устаноў (устарэлае). || прыметнік: кялежскі.
Калегіяльны
прыметнік | кніжнае
Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб. Калегіяльнае кіраўніцтва. Калегіяльнае рашэнне. || назоўнік: калегіяльнасць.
Каледж
назоўнік | мужчынскі род
Назва вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.
Калеж
назоўнік | мужчынскі род
Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, франкамоўных кантонах Швейцарыі.
Калежскі
прыметнік
1. гл. калегія. 2, Як састаўная частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў у царскай Расіі. К. рэгістратар. К. асэсар.
Калейдаскапічны
прыметнік
1. гл. калейдаскоп.

2. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе. Калейдаскапічная змена падзей. || назоўнік: калейдаскапічнасць.
Калейдаскоп
назоўнік | мужчынскі род
1. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

2. пераноснае значэнне: Хуткая змена разнастайных з'яў (кніжнае). К. падзей. || прыметнік: калейдаскапічны. Калейдаскапічная змена ўражанняў.
Калека
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Знявечаны, пакалечаны чалавек.
2009–2019. Беларусь, Менск.