РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 253
Каліўе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Каліва (у 1 знач.), сцеблы збожжавых злакаў, траў. Бульба каліўем парасла.
Каліф
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і халіф. Каліф на гадзіну (кніжнае, часцей іранічны сэнс) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.
Калішні
прыметнік
Тое, што колішні.
Калматы
прыметнік
1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы. Калматыя бровы.

2. пераноснае значэнне: З няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.). Калматыя хмары. || назоўнік: калматасць.
Калмаціцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца калматым, кудлаціцца, касмаціцца. || закончанае трыванне: пакалмаціцца, раскалмаціцца і скалмаціцца.
Калмаціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць калматым, кудлаціць, касмаціць. К. воўну. К. валасы. || закончанае трыванне: пакалмаціць, раскалмаціць і скалмаціць.
Калмыкі
назоўнік | мужчынскі род
Народ, што складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Калмыкіі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: калмычка. || прыметнік: калмыцкі.
Калода
назоўнік | жаночы род
1. Кароткае тоўстае бервяно.

2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва. Чатыры калоды пчол.

3. пераноснае значэнне: Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (размоўнае пагардлівае). 0 Цераз пень калоду (размоўнае неадабральнае) — дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).
Калода
назоўнік | жаночы род
Камплект ігральных карт. У калодзе 52 карты.
Калоддзе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Калоды, бярвёны.
2009–2019. Беларусь, Менск.