РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 253
Калодзеж (калодзезь)
назоўнік | мужчынскі род
1. Вузкая і глыбокая яма, умацаваная зрубам для здабывання вады з ваданосных слаёў зямлі. Пачысціць к.

2. Яма для розных тэхнічных патрэб (спецыяльны тэрмін). Шахтавы к. Каналізацыйны к. Артэзіянскі калодзеж — буравы калодзеж з труб, які падае глыбінную ваду пад напорам, без помпы. || прыметнік: калодзежны.
Калодка
назоўнік | жаночы род
1. Невялікая калода; тое, што і калода (у 1 знач.). Парэзаць бярозу на калодкі.

2. Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах. К. рубанка.

3. Кусок дрэва ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл. Выплятаць лапці на калодцы.

4. Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы. Колы па калодкі ў гразі.

5. Планка для мацавання на грудзях ордэнаў медалёў ці ордэнскіх стужак. Ордэнская к. || памяншальная форма: калодачка. || прыметнік: калодачны.
Калодкі
назоўнік
Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.
Калоднік
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Арыштант у калодках.
Калодый
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Густы клейкі раствор нітрацэлюлозы з сумесі спірту і эфіру, што ўжываецца ў медыцыне, фатаграфіі і пад.
Калоід
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Некрышталізаванае рэчыва (бялок, крухмал, клей і інш.), растворы якога не праходзяць праз жывёльныя і раслінныя перапонкі. || прыметнік: калоідны і калаідальны.
Калоідны
прыметнік
1. гл. калоід.

2. калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі. З. калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, які займаецца вывучэннем калоідных сістэм і паверхневых з'яў (тых, што абумоўлены асаблівымі ўласцівасцямі тонкіх слаёў рэчыва на мяжы судакранання цел).
Калок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. кол.

2. Драўляны або металічны шпянёк для нацягвання струн у музычных, інструментах. Скрыпічныя калкі. || памяншальная форма: калочак.
Калона
назоўнік | жаночы род
1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента. Станцыя метро з калонамі. Трыумфальная к.

2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі. Паходная к. Трактарная к. Пятая калона (кніжнае неадабральнае:) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны. || памяншальная форма: калонка. || прыметнік: калонны. Калонная зала (з калонамі).
Калонія
назоўнік | жаночы род
1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай і эканамічнай самастойнасці, гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай і пазбаўлена дзяржаўнай самастойнасці.

2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці. Іншаземныя калоніі ў царскай Расіі.

3. Згуртаванне людзей якой-н. краіны, землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.

4. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай. Дзіцячая працоўная к.

5. Група арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спецыяльны тэрмін). К. мікраарганізмаў. К. каралаў. || прыметнік: каланіяльны. Каланіяльныя войны. Каланіяльная палітыка (накіраваная на падпарадкаванне слабаразвітых краін).
2009–2019. Беларусь, Менск.