РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 253
Калонка
назоўнік | жаночы род
1. гл. калона.

2. Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме цыліндра ці наогул падоўжаных. Газавая к. (для награвання вады). Гукавая к. (прыстасаванне, якое складаецца з некалькіх гучнагаварыцеляў).

3. Устаноўка для выдачы вадкага паліва аўтатранспарту. Бензінавая к.

4. Вадаводнае ўстройства з кранам, устаноўленае на паверхні зямлі.

5. Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе. К. лічбаў. Пяць калонак газетнага тэксту. || прыметнік: калонкавы. Калонкавае свідраванне.
Калорыя
назоўнік | жаночы род
Адзінка вымярэння колькасці цеплыні.
Калос
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Статуя, збудаванне велізарных памераў. К. Радоскі.

2. пераноснае значэнне: Пра каго, што-н. грандыёзнае па сваёй велічыні, значнасці. К. навукі. К. на гліняных нагах (пераноснае значэнне: пра што-н. з выгляда велічнае, але слабае, гатовае разваліцца).
Калоссе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Каласы. Ядраным зернем налілося к.
Калоцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мець здольнасць калоць (у 1 знач.). Шыпшына колецца.

2. Наносіць адзін аднаму раны вострай зброяй. К. пікамі.

3. Мець звычку бадацца (размоўнае). Каровы колюцца. І хочацца і колецца (размоўнае жартаўлівае) — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што-н.
Калоцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паддавацца колцы. Сухое палена добра колецца.

2. Трэскацца, даваць трэшчыны. Дошкі ад сонца колюцца.
Калоць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль. К. іголкай. Цэлы дзень калола пад сэрцам (безасабовая форма; пераноснае значэнне).

2. Рабіць укол, уколы (размоўнае). Хвораму калолі антыбіётыкі. З. каео (што). Забіваць чым-н.вострым. К. свіней. 4. Біць рагамі, бадаць (размоўнае). Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка). 5. пераноснае значэнне, каго (што) і без дапаўнення. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць. К. дакорамі. Калоць (у) вочы (размоўнае) — папікаць, дакараць, сараміць. Праўда вочы коле — прыказка пра нежаданне слухаць непрыемную праўду. || закончанае трыванне: закалоць. || аднакратны дзеяслоў: кальнуць.
Калоць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рассякаць, здрабняць на часткі. К. лёд. К. дровы. || закончанае трыванне: раскалоць і пакалоць. || назоўнік: колка і калонне.
Калоша
назоўнік | жаночы род
Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына.
Калумбарый
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Месца, дзе пасля крэмацыі захоўваюцца урны з прахам.
2009–2019. Беларусь, Менск.