РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 88
Латочына
назоўнік | жаночы род
Нізкае, часта забалочанае месца. Авечкі спусціліся ў латочыну.
Латруга
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
1. Гультай, цяльпук, абібок.

2. П'яніца, алкаголік.
Латук
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна, некаторыя віды якой ужываюцца ў ежу (салат), выкарыстоўваюцца ў медыцыне і інш. Салатны л. || прыметнік: латукавы. Латукавае лісце.
Латунь
назоўнік | жаночы род
Сплаў медзі з цынкам, волавам. Ліставая л. || прыметнік: латуневы.
Латы
назоўнік
У старажытнасці: металічныя даспехі, браня, якія засцерагалі ад халоднай, а ў сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі. || прыметнік: латны.
Латынізавацца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Засвоіць (-войваць) лацінскую мову і культуру. || назоўнік: латынізацыя.
Латынізаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
1. Увесці (уводзіць) лацінскую мову і культуру.

2. Замяніць (-няць) які-н. алфавіт лацінскім. || назоўнік: латынізацыя.
Латынізм
назоўнік | мужчынскі род
Словы ці моўны зварот, якія запазычаны з лацінскай мовы.
Латыніст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па лацінскай мове, філалогіі.
Латынь
назоўнік | жаночы род
Лацінская мова. Вульгарная латынь — народная латынь, лацінскае прастамоўе, у адрозненне ад літаратурнай класічнай латыні.
2009–2019. Беларусь, Менск.