РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 88
Лахмоцце
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Старое зношанае або падранае адзенне.
Лацвей
прыслоўе | размоўнае
Лепей, зручней. Л. табе ўхмыляцца, калі ўсе дапамагаюць.
Лаціна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. лацінскі, напр. лацінаамерыканскі.
Лацінаамерыканцы
назоўнік | мужчынскі род
Насельніцтва Лацінскай Амерыкі. || жаночы род: лацінаамерыканка. || прыметнік: лацінаамерыканскі. Лацінаамерыканскія краіны. Л. варыянт іспанскай мовы.
Лацініца
назоўнік | жаночы род
Тое, што і лацінка.
Лацінка
назоўнік | жаночы род
Лацінскі алфавіт.
Лацінскі
прыметнік
1. Які мае адносіны да геаграфіі і культуры старажытнага Рыма. Лацінская прыказка. Л. шрыфт.

2. Тое, што і каталіцкі (устарэлае). Лацінская вера.
Лаціць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Насцілаць латы на кроквы. Л. хату. || закончанае трыванне: налаціць і налаціць. || назоўнік: лачанне.
Лацкан
назоўнік | мужчынскі род
Адварот на грудной частцы паліто, пінжака. || прыметнік: лацканны.
Лашак
назоўнік | мужчынскі род
Помесь жарабка і асліцы. || прыметнік: лашаковы.
2009–2019. Беларусь, Менск.