РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4
Мысліцельны
прыметнік
Які мае адносіны да мыслення, звязаны са здольнасцю мысліць. М. працэс.
Мысліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Уяўляцца ў мыслях.
Мысліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Разважаць, супастаўляючы з'явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна м.

2. Уяўляць у думках. Не м. сябе без любімай працы. || назоўнік: мысленне.
Мысль
назоўнік | жаночы род
Тое, што і думка (у 1 знач.).
Мытнік
назоўнік | мужчынскі род
Служачы мытні, таможнік.
Мытня
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і таможня. || прыметнік: мытны.
Мыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ачышчаць ад гразі, бруду вадой з мылам, якой-н. іншай вадкасцю. М. дзіця. Рука руку мые (прыказка: аб адносінах людзей, калі яны пакрываюць дрэнныя ўчынкі адзін аднаго).

2. Абліваць вадой паверхню чаго-н.; абмываць. Рака бераг мые (пераноснае значэнне). || закончанае трыванне: вымыць і памыць. || зваротны стан: мыцца. || закончанае трыванне: вымыцца. || назоўнік: мыццё. || прыметнік: мыйны. Мыйная машына.
Мыш
назоўнік | жаночы род
Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом. || памяншальная форма: мышка. || прыметнік: мышыны. М. колер (шэры).
Мыш'як
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, цвёрдае рэчыва, што ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў, а таксама прэпараты з гэтага рэчыва, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне і тэхніцы. || прыметнік: мыш'яковы.
Мышалоўка
назоўнік | жаночы род
Пастка для лоўлі мышэй. || прыметнік: мышаловачны.
2009–2019. Беларусь, Менск.