РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 157
Маланкаадвод
назоўнік | мужчынскі род
Вертыкальны металічны стрыжань, злучаны провадам з зямлёй, які служыць ддя аховы будынкаў ад прамых удараў маланкі, громаадвод. || прыметнік: маланкаадводны.
Маланошаны
прыметнік
Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.
Малапісьменны
прыметнік
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Пратакол напісаны малапісьменна (прыслоўе) || назоўнік: малапісьменнасць.
Малапрадуктыўны
прыметнік
Які рэдка выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні. М. суфікс. || назоўнік: малапрадуктыўнасць.
Малапрадукцыйны
прыметнік
1. Які прыносіць мала вынікаў. Малапрадукцыйная праца.

2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі. Малапрадукцыйная жывёла. || назоўнік: малапрадукцыйнасць.
Малапрыдатны
прыметнік
Недастаткова прыгодны для выкарыстання. Малапрыдатная зямля. || назоўнік: малапрыдатнасць.
Маларазвіты
прыметнік
1. Які не дасягнуў пэўнага фізічнага развіцця. Маларазвітыя мускулы рук.

2. Які не дасягнуў досыць высокага ўзроўню развіцця. Маларазвітая прамысловасць.

3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны. М. чалавек. || назоўнік: маларазвітасць.
Маларослы
прыметнік
Невялікага росту. М. хлопец. || назоўнік: маларосласць.
Маласільны
прыметнік
Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы. М. рухавік. || назоўнік: маласільнасць.
Маласольны
прыметнік
Недастаткова прасолены. М. агурок. || назоўнік: маласольнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.