РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 157
Малачай
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна з ядавітым белым сокам. || прыметнік: малачаевы. М. сок. Сямейства малачаевых (назоўнік).
Малачайнік
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і малачай. || прыметнік: малачайнікавы.
Малебен
назоўнік | мужчынскі род
Кароткае набажэнства (за чыё-н. здароўе, поспехі і пад.). Служыць м.
Малекула
назоўнік | жаночы род
Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці. М. складаецца з атамаў. || прыметнік: малекулярны. Малекулярная вага.
Малельня
назоўнік | жаночы род
Памяшканне для рэлігійных сходаў і службы (у сектантаў і нехрысціян).
Малельшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто моліцца. || жаночы род: малельшчыца.
Маленечкі
прыметнік
Вельмі маленькі. М. хлопчык стаяў у куточку.
Маленне
назоўнік | ніякі род
1. гл. маліцца, -ць.

2. Шчырая просьба, мальба.
Маленства
назоўнік | ніякі род
Дзіцячы ўзрост, дзяцінства. Шчаслівае м.
Маленькі
прыметнік
1. Нязначны па велічыні, памерах, колькасці. Маленькая хатка. М. атрад.

2. Нязначны, які не мае істотнага значэння. Маленькія непрыемнасці. М. мароз.

3. Тое, што і малалетні. Любіць сваіх маленькіх (назоўнік).
2009–2019. Беларусь, Менск.