РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 216
Нагрудны
прыметнік
Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; які знаходзіцца на грудзях. Н. значок. Нагрудныя плаўнікі.
Нагрузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. грузіць.

2. пераноснае значэнне, чым. Ускласці на каго-н. якую-н. працу, грамадскія абавязкі, даручэнні. Н. грамадскай работай. || незакончанае трыванне: нагружаць. || назоўнік: нагрузка.
Нагрузка
назоўнік | жаночы род
1. гл. нагрузіць.

2. Тое, што нагружана, прыпадае на што-н., выконваецца кім-, чым-н. Н. электрасеткі ў вячэрнія гадзіны. Фізічная н. Грамадская н.

3. пераноснае значэнне: Ступень выразнасці, насычанасці чым-н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.). Гэты вобраз нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку. || прыметнік: нагрузачны.
Нагрызці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Разгрызці ў нейкай колькасці. Н. гарбузікаў. || незакончанае трыванне: нагрызаць.
Нагрэбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць. Н. сена. Н. лісця.

2. пераноснае значэнне: Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго-н. Н. чужога дабра. || незакончанае трыванне: награбаць.
Нагрэбціся
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Многа нагрэбці, стаміцца, грабучы. Н. за дзень.

2. пераноснае значэнне: Прысвоіць, нахапаць чаго-н. чужога ў вялікай колькасці. Н. чужога дабра.
Нагрэцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Вада нагрэлася на сонцы.

2. Сагрэцца (размоўнае). Н. на печы. || незакончанае трыванне: награвацца.
Нагрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што і чаго. Зрабіць цёплым ці гарачым. Н. вады.

2. Узняць тэмпературу ў памяшканні. Н. пакой.

3. пераноснае значэнне: Падмануўшы, прымусіць панесці страту (размоўнае іранічны сэнс). Н. на тысячу рублёў. || незакончанае трыванне: награваць. || назоўнік: награванне. || назоўнік: нагрэў.
Нагул
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. нагуляць.

2. Ступень адкормленасці жывёлы (спецыяльны тэрмін).
Нагуляцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Уволю пагуляць.
2009–2019. Беларусь, Менск.