РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 216
Надарвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Крыху, не да канца парвацца. Вяроўка надарвалася.

2. Пашкодзіць сваё здароўе, падымаючы цяжкія рэчы. Н. на будоўлі. || незакончанае трыванне: надрывацца. || назоўнік: надрыванне.
Надарваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Крыху, не да канца парваць. Н. вяроўку.

2. Пашкодзіць здароўе ў выніку якіх-н. празмерных намаганняў. Н. здароўе. Надарваць жывот (жываты) (размоўнае) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца. Надарваць сэрца (размоўнае) — выклікаць душэўныя пакуты. || незакончанае трыванне: надрываць. || назоўнік: надрыў і надрыванне.
Надарыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прыесціся, здарыцца. Мне таксама надарылася там пабываць.

2. Выдацца, выпасці. Вясна надарылася надзвычай ранняя.

3. Трапіцца, сустрэцца. Надарыўся цікавы чалавек. || незакончанае трыванне: надарацца.
Надаўбень
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Процітанкавая загарода з рэек, жалезабетонных бэлек, бярвення.

2. Пра тупога, цвердалобага чалавека (лаянкавае). Ну і н. жа твой знаёмы!
Надаўжэй
прыслоўе
На больш доўгі час.
Надаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прыдаць чаму-н. пэўную моц, законнасць; асаблівасць. Н. пастанове сілу закона. Н. сур'ёзны выраз твару.

2. Прысвоіць каму-н. званне, надзяліць паўнамоцтвамі і пад. Н. годнасць заслужанага дзеяча навукі. Н. чын маёра.

3. Выявіць у якой-н. форме. Н. гліне форму гаршка.

4. пераноснае значэнне: Аднесціся, паставіцца пэўным чынам да чаго-н. Н. вялікае значэнне гэтаму выпадку.

5. што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што-н. у кім-, чым-н. Н. рашучасці абмеркаванню падзеі. || назоўнік: наданне.
Надбавіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і набавіць. || назоўнік: надбаўка.
Надбаўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. надбавіць.

2. Надбаўленая сума. Атрымаць надбаўку. || прыметнік: надбавачны.
Надбаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Прыдбаць, намножыць чаго-н. Н. дабра.
Надбіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць невялікую расколіну. Н. кубак. Н. яйцо. || незакончанае трыванне: надбіваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.