РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 216
Надворак
назоўнік | мужчынскі род
Частка двара каля хаты, дома. Прасторны н.
Надворны
прыметнік
1. Размешчаны ў межах сядзібы. Надворныя будынкі.

2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна.

3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). Надворная замкнёнасць.

4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Надворныя парасяты. Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.
Надвязаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Падоўжыць вязаннем. Н. кофту.

2. Прывязаць да чаго-н. дадатковы кавалак. Н. шнурок. || незакончанае трыванне: надвязваць. || назоўнік: надвязванне і надвязка.
Надвячорак
назоўнік | мужчынскі род
Пара перад самым вечарам. Ціхі н. || прыметнік: надвячоркавы.
Надвячоркам
прыслоўе
Перад самым надыходам вечара. З паходу вярнуліся н.
Надвячэрні
прыметнік
Які бывае перад заходам сонца, перад вечарам. Надвячэрняя цішыня.
Надгаладзь
прыслоўе | размоўнае
Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці. Леглі спаць н.
Надгартаннік
назоўнік | мужчынскі род
Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе. || прыметнік: надгартанны.
Надгарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Часткова згарэць. Надгарэла лучына. || незакончанае трыванне: надгарваць і надгараць.
Надгляд
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Праверка, агляд. Таможны н. || прыметнік: надглядны.
2009–2019. Беларусь, Менск.