РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 216
Надглядаць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Рабіць надгляд на таможні.
Надглядчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто робіць надгляд. || жаночы род: надглядчыца. || прыметнік: надглядчыцкі.
Надгнісці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Трошкі падгніць. Яблык надгніў. || незакончанае трыванне: надгніваць.
Наддаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней. Н. пары.

2. чаго і без дапаўнення. Павялічыць хуткасць. Н. кроку. Н. хуткасці. || незакончанае трыванне: наддаваць.
Наддзяўбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Вырваць дзюбай кавалачак чаго-н. зверху, з краю. Н. спелую грушу.

2. Зрабіць долатам або іншым якім-н. інструментам паглыбленне на чым-н. || незакончанае трыванне: наддзёўбваць.
Надзвычай
прыслоўе
Тое, што і надзвычайна.
Надзвычайна
прыслоўе
1. У высокай ступені. Н. адукаваны чалавек.

2. Вельмі, надта. Адбылася н. прыемная размова.
Надзвычайны
прыметнік
1. Выключны па якіх-н. якасцях. Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі. Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны. Надзвычайныя меры пакаранш.

4. Экстранны, спецыяльна скліканы. Н. з'езд. || назоўнік: надзвычайнасць.
Надзейны
прыметнік
Такі, на якога можна спадзявацца, трывалы, моцны; пэўны. Н. чалавек. Надзейнае ўмацаванне. || назоўнік: надзейнасць.
Надзел
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. надзяліць.

2. У дарэвалюцыйнай вёсцы: зямельны ўчастак, які выдаваўся сялянскай сям'і. Зямельны н. || прыметнік: надзельны.
2009–2019. Беларусь, Менск.