РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 167
Правіянт
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Прадукты для арміі. || прыметнік: правіянцкі.
Правобраз
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
1. Тое, што з'яўляецца ўзорам для чаго-н. П. будучага горада.

2. Асоба, якая з'явілася асновай для стварэння літаратурнага персанажа; прататып.
Праводзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. правесці.

2. Быць правадніком (у 1 знач.) чаго-н. Метал добра праводзіць электрычнасць.
Праводка
назоўнік | жаночы род
1. гл. правесці.

2. Сетка правадоў для перадачы току нізкага наружання. Электрычная п.
Праводнасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Здольнасць прапускаць праз сбе электрычны ток, цяпло, гук і пад. П. металаў.
Правулак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Вузкая вуліца паміж дамамі. || прыметнік: правулачны.
Правучыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Правесці які-н. час за вучэннем. Правучыўся шэсць гадоў.
Правучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пакараць для постраху. П. драсліўца.

2. Правесці які-н. час, вучачы што-н. П. урокі ўвесь вечар. || незакончанае трыванне: правучваць.
Правы
прыметнік
1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з'яўляецца процілеглым леваму. Правая рука (таксама.: галоўны памочнік). П. бераг ракі.

2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу. Чалавек правых поглядаў.
Правы
прыметнік
1. Справядлівы, праўдзівы. Наша справа правая.

2. Не вінаваты, які не парушае законы. Суд прызнаў яго правым. З. часцей кароткая форма прыметніка (праў, права). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць, дзейнічае. Ён тут абсалютна праў.
2009–2019. Беларусь, Менск.