РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 167
Прагал
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і прагаліна.
Прагаладацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адчуць голад, захацець есці. За дзень прагаладаўся.
Прагаладаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прабыць які-н. час галадаючы, без ежы. Давялося дзень п.
Прагаліна
назоўнік | жаночы род
Месца, не запоўненае тым, што знаходзіцца вакол яго (напр. невялікая палянка ў лесе, светлая пляма на хмарным небе і пад.). || памяншальная форма: прагалінка.
Прагаліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выгаліць палоску паміж валасамі, прабрыць. || незакончанае трыванне: прагольваць.
Прагандлявацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Панесці страты або разарыцца ад няўдалага гандлю.
Прагандляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Гандлюючы, панесці страты ў якім-н. памеры. П. чатырыста тысяч рублёў.

2. чым і без дапаўнення. Правесці які-н. час, гандлюючы чым-н. Прагандляваў увесь дзень.
Прагарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго-н. П. кнігу. 2, Разграбаючы, прачысціць. П. дарожку ў снезе. || незакончанае трыванне: прагортваць.
Прагартаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1, Тое, што і прагарнуць (у 1 знач.).

2. Правесці які-н. час, гартаючы што-н. Увесь вечар прагартаў кнігі.
Прагарэлы
прыметнік
Які прагарэў, зрабіўся дзіравым.
2009–2019. Беларусь, Менск.