РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 167
Прадзяўбці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. дзяўбці.

2. Прабіць ударамі дзюбы. З. Правесці які-н. час за дзяўбаннем. || незакончанае трыванне: прадзёўбваць.
Прадзяўбціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пра птушаня: прадзёўбшы шалупайку, выбрацца з яйца. || незакончанае трыванне: прадзёўбвацца.
Прадказальнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які прадказвае, прадбачыць што-н. Ён аказаўся добрым прадказальнікам. || жаночы род: прадказальніца.
Прадказанне
назоўнік | ніякі род
1. гл. прадказаць.

2. Тое, што прадказана. Збылося п.
Прадказаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Наперад сказаць, што будзе, што павінна адбыцца. Правільна п. надвор'е. || незакончанае трыванне: прадказваць. || назоўнік: прадказанне.
Прадмесце
назоўнік | ніякі род
Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.
Прадмет
назоўнік | мужчынскі род
1. Канкрэтная матэрыяльная з'ява, рэч. Адушаўлёны п. Прадметы хатняга ўжытку.

2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне. П. гаворкі. П. даследавання.

3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну. Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах. Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе. || прыметнік: прадметны. П. паказальнік (у кнігах). Прадметная агітацыя (наглядная).
Прадметнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Настаўнік, спецыяліст па якому-н. пэўнаму вучэбнаму прадмету. Аб'яднанні прадметнікаў.
Прадмова
назоўнік | жаночы род
Уводны артыкул да якога-н. твора. П. да манаграфіі.
Прадонне
назоўнік | ніякі род
Бяздонне, прорва. П. ў гарах.
2009–2020. Беларусь, Менск.