РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пусты
прыметнік
1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны. П. кораб. Пустыя кішэні. З пустога (назоўнік) і Саламон не налье (прыказка). На п. жывот (не пад'еўшы; размоўнае). П. шар. Пустая парода (без металу; спецыяльны тэрмін).

2. пераноснае значэнне: Беззмястоўны, беспадстаўны, несур'ёзны. П. чалавек. Пустая задума. Пустая кніга.3 пустымі рукамі (размоўнае) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы. Прыйшлі з пустымі рукамі. Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (размоўнае) — ужыв. пры выражэнні лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі. || назоўнік: пустата.
Пустынны
прыметнік
1. гл. пустыня.

2. Пусты, бязлюдны. Пустынныя вуліцы.
Пустыня
назоўнік | жаночы род
Вялікая прастора з беднай расліннасцю ці ўвогуле без яе. Бязлюдная п. Дядовая п. || прыметнік: пустынны. Пустынная зона (зона пустыні). П. востраў.
Пустышка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Гумавая трубачка ў выглядзе саска, якую даюць ссаць грудному дзіцяці.

2. пераноснае значэнне: Аб кім-, чым-н. пустым і легкадумным, аб чым-н. беззмястоўным (пагардлівае). Гэта п. толькі пра ўборы думае.
Пустэльнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы (устарэлае). Манах-п.

2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы. || жаночы род: пустэльніца. || прыметнік: пустэльніцкі. Пустэльніцкае жыццё.
Пустэльніцтва
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Жыццё пустэльніка. || прыметнік: пустэльніцкі.
Пустэльны
прыметнік
1. гл. пустэльня.

2. Бязлюдны, пусты. П. дом. || назоўнік: пустэльнасць.
Пустэльня
назоўнік | жаночы род
Тое, што і пустыня. || прыметнік: пустэльны.
Пустэча
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і пустата (у 1 і 2 знач.). П. ў бараках. П. ў сэрцы.

2. Тое, што і пустка (у 1 знач.). П., зарослая палыном. || прыметнік: пустэчны.
Пусцець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца пустым, пустынным. Начныя вуліцы пусцеюць. || закончанае трыванне: спусцець і апусцець. || назоўнік: апусценне.
2009–2019. Беларусь, Менск.