РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Пуцявіна
назоўнік | жаночы род | паэтычнае
Шлях, жыццёвая дарога. Пуцявіны маладосці. || прыметнік: пуцявінны.
Пуцяводны
прыметнік
У выразах: 1) пуцяводная зорка — а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі; б) пераноснае значэнне пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжнае). Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё; 2) пуцяводная ніць (кніжнае) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.
Пучок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. пук.

2. Мноства чаго-н., што разыходзіцца з аднаго месца, адной кропкі. П. прамянёў. || прыметнік: пучковы.
Пучыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца выпуклым, узнімацца ўгору. Лёд пучыцца. || закончанае трыванне: успучыцца і выпучыцца.
Пучыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Уздымаць, рабіць выпуклым. Вецер пучыць брызент (безасабовая форма). || незакончанае трыванне: успучыць і выпучыць. || назоўнік: пучанне.
Пушбол
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які стараюцца прапіхнуць у вароты праціўніка. Конны п. || прыметнік: пушбольны.
Пушка
назоўнік | жаночы род
1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння далёкіх, адкрытых і хуткарухомых цэлей.

2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спецыяльны тэрмін). Кобальтавая п. || прыметнік: пушачны.
Пушка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і каробка (у 1 знач.). П. запалак. || прыметнік: пушачны.
Пушніна
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Шкуры пушных жывёл, з якіх вырабляюць фугра, футравыя тавары.
Пушны
прыметнік
1. Які мае каштоўнае футра. П. звер.

2. Які з'яўляецца пушнінай, адносіцца да здабычы, апрацоўкі ці да продажу пушніны. П. тавар. П. промысел. П. аўкцыён.
2009–2019. Беларусь, Менск.