РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
П' ПА ПЕ ПІ ПЛ ПН ПО ПР ПС ПТ ПУ ПХ ПЧ ПШ ПЫ ПЭ ПЮ ПЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Пярцоўка
назоўнік | жаночы род
Гарэлка, настоеная на перцы. || прыметнік: пярцовачны.
Пяршак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Тавар першага гатунку.

2. Першая, самая моцная самагонка. Хапіў першаку, дык і вочы на лоб. || памяншальная форма: першачок.
Пяршачка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і першацёлка.
Пяршыць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра адчуванне пярхоты. Пяршыць у горле.
Пярына
назоўнік | жаночы род
Мяккая тоўстая падсцілка на ложак у выглядзе доўгага мяшка, напоўненага пер'ем або пухам. || памяншальная форма: пярынка. || прыметнік: пярынны.
Пярэбары
назоўнік | размоўнае
Пераезд, перасяленне. П. на новае месца.
Пярэварацень
назоўнік | мужчынскі род
Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.
Пярэдадзень
назоўнік | мужчынскі род
Час, які папярэднічае якой-н. даце, падзеі, з'яве. П. Новага года.
Пярэдадне
назоўнік | ніякі род
Тое, што і пярэдадзень.
Пярэдне
прыстаўка
Першая частка складаных прыметнікаў у знач. пярэдні, напр. пярэднепаднябенны, пярэднеязычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.